2011-02-25 16:25:06

Прадстаўлены лагатып візыту Бэнэдыкта XVI ў Харватыю


RealAudioMP3 Ў Харватыі быў прадстаўлены лагатып распрацаваны да візыту Пантыфіка ў гэтую краіну. Бэнэдыкт XVI наведае Харватыю ў чэрвені 2011 г. Лагатып уяўляе сабой выяву сям’і: бацькі, маці і трох дзяцей, якія стаяць на фоне крыжа і атулены з двух бакоў рукамі Бога. Крыж сымвалізуе сувязь з хрысціянскай верай, а рукі Бога, давер да Яго. Выява сям’і ў цэнтры лагатыпу, тлумачыцца тым, што папскі візыт у Харватыю супадае з нацыянальным святам сям’і.

Асноўныя колеры лагатыпу: жоўты, белы і блакітны. Жоўты і белы – колеры Ватыкана, а блакітны – колер Заграбу, гораду ў якім адбудзецца спатканне.

Вядомы таксама дэвіз гэтага візыту: “Разам у Хрысце”.








All the contents on this site are copyrighted ©.