У Венгрыі адбылася
прэзентацыя новай кнігі дапаможнага біскупа Эштергом-Будапешскага Янаса Шэкелі прысвечаная
гісторыі і культуры цыган.
Біскуп Шэкелі, з’яўляецца адказным за душпастырства
цыган у Венгрыі. Акрамя таго, ён з’яўляецца даследчыкам гэтага народа, які налічвае
700 тысяч чалавек з 10 міліённага насельніцтва Венгрыі.
Ягоная кніга называецца
“Этнаграфія цыган”. Яна напісана вельмі даступнай мовай і ўтрымлівае шмат каляровых
выяваў. Кніга адрасавана ў першую чаргу школьнікам, а таксама тым, хто хоча ведаць
больш аб гісторыі, традыцыях і актуальных апраблемах цыган. Аўтар распавядае таксама
аб вядомых асобах, якія маюць цыганскія карані. Сярод іх шматлікія палітыкі, мастакі,
спартсмены, і нават святыя, як, напрыклад, мучаніца Цэферына Іменэз Малла.
Біскуп
Шэкелі, займаецца інтэграцыяй цыган у венгерскае грамадства, перш за ўсё ў адукацыйнай
сферы. Ён падкрэслівае важнасць гэтага працэсу, таму што большасць цыган саромеюцца
сваіх каранёў. “Важна дапамагчы ім захаваць сваю ідэнтычнасць. Поспех гэтага залежыць
аб таго наколькі кожны з нас здольны прымаць іншага”, адзначыў венгерскі біскуп.