2011-02-24 13:27:28

Францыя: сустрэча паміж Святым Пасадам і прадстаўнікамі яўрэйскай супольнасці


RealAudioMP3 Заснаваны у постсаборны час, у 1971 годзе, Міжнародны камітэт па адносінах паміж католікамі і яўрэямі адзначыць свой 40 юбілей у Парыжы ў нядзелю 27 лютага. Да 3 сакавіка ў сталіцы Францыі будзе праходзіць 21 сустрэча паміж Святым Пасадам і Міжнародным яўрэйскім камітэтам па міжрэлігійных кансультацыях (IJCIC). У ёй прыме ўдзел таксама французская біскупская канферэнцыя. Форум пройдзе ў парыжскім каледжы бернардынаў.

"Дзень нараджэння" будзе адзначацца з вялікай радасцю, сказаў французскі каталіцкі тэолаг Патрык Дэбуа, які з'яўляецца дарадцам Святога Пасаду па адносінах з яўрэямі. У ватыканскую дэлегацыю ўвойдуць, між іншым, кардынал Курт Кох і кардынал Жан-Луі Таран, а таксама Лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Туаль. Яўрэйскі бок будзе прадстаўляць у прыватнасці рабін Давід Розен з Іерусаліма. Урачыстасці стануць пацвярджэннем намаганняў па хрысьціянска-яўрэйскаму дыялогу, які прыносіць добрыя плёны, асабліва ў Францыі, лічыць Дэбуа.

Сустрэчы паміж Святым Пасадам і Міжнародным яўрэйскім камітэтам па міжрэлігійных кансультацыях праводзяцца кожныя два гады, апошняя адбылася ў лістападзе 2008 г. у Будапешце. Размовы ў той час былі сканцэнтраваныя ў асноўным на тэме ролі рэлігіі ў сучасным грамадстве і каталіцка-яўрэйскіх адносінаў ва Усходняй Еўропе. Было адзначана, што існуе паразуменне паміж католікамі і яўрэямі, якое развіваецца і вядзе да агульнай атмасферы супрацоўніцтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.