2011-02-24 14:01:26

Украіна: сустрэча епіскапатаў абодвух абрадаў


RealAudioMP3 З 22 па 23 лютага ў Бруховічах, каля Львова, адбылася сустрэча ўкраінскіх біскупаў лацінскага і візантыйскага абрадаў. Яе ўзначалілі: Апостальскі Адміністратар Грэка-каталіцкай Царквы, арцыбіскуп Ігар Возняк і старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Украіны, Мітрапаліт Львоўскі, арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі. Асноўнымі тэмамі нарады былі небяспека з боку новых рэлігійных плыняў і рухаў і падрыхтоўка да святкаванняў 10 гадавіны пілігрымкі Яна Паўла ІІ на Украіну.

У сустрэчы прыняў удзел арцыбіскуп Іван Юркавіч, былы Апостальскі Нунцый на Украіне, які 19 лютага быў прызначаны дыпламатычным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы ў Расійскай Федэрацыі. Сабраныя падзякавалі арцыбіскупу Юркавічу за 7 гадоў служэння на Украіне, а таксама развіталіся з кардыналам Любамірам Гузарам, адстаўку якога з пасады кіраўніка Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы, прыняў 10 лютага 2011 г. папа Бэнэдыкт XVI.

Сустрэчы каталіцкіх біскупаў абодвух абрадаў адбываюцца рэгулярна, два разы ў год.







All the contents on this site are copyrighted ©.