2011-02-23 12:02:05

Рада Цэркваў Блізкага Усходу: хрысціяне павінны прытрымлівацца палітычнага нейтралітэту


RealAudioMP3 Хрысціяне павінны прытрымлівацца палітычнага нейтралітэту, нягледзячы на магчымы ціск і правакацыі, сказаў у сваім выступленні на пасяджэнні выканаўчага камітэту Рады Цэркваў Блізкага Усходу яго старшыня, Каталікос Вялікага Дома Кілікійскага Арам I. У ходзе абмеркавання пытанняў, якія тычацца ўплыву егіпецкай рэвалюцыі на арабскі свет і хрысціянскі Блізкі Усход, Арам I паказаў на неабходнасць хрысціянскай згуртаванасці, каб устрымацца ад палітычных сімпатый і палярызацыі.

Пасяджэнне праходзіла 17-20 лютага ў Нікасіі на Кіпры. На адкрыцці пасяджэння выступіў кіраўнік Кіпрскай Праваслаўнай Царквы арцыбіскуп Хрызастом II. У сваёй прамове ён, у прыватнасці, закрануў тэму намаганняў з боку Турцыі атрымаць кіпрскія землі і цэрквы кіпрыётаў, паведамляе Дэпартамент інфармацыі і камунікацыі Кілікійскага Каталікоса.







All the contents on this site are copyrighted ©.