Мальта: апазіцыя патрабуе рэферэндуму аб увядзенні разводу
Парламент Мальты 16
сакавіка будзе абмяркоўваць патрэбу і магчымасць правядзення рэферэндуму ў справе
ўвядзення разводаў. Яго правядзення патрабуе сацыялістычная апазіцыя. Бліжэйшае пасяджэнне
павінна быць прысвечана гэтай тэме.
Прэм'ер-міністр Мальты Лоўрэнс Гонзі выступае
супраць рэферэндуму. Такі рэферэндум не мае сэнсу, калі дэпутаты не адобраць праект
закона аб разводзе, сказаў ён. Ён таксама папярэдзіў аб небяспецы рэферэндуму ў дадзеных
абставінах. Калі падчас яго народ выкажацца за ўвядзенне разводаў, гэта можа прывесці
да юрыдычных непаразуменняў, паколькі адсутнічае закон, які рэгулюе адносіны бакоў
у дадзеных выпадках.
Мальта з'яўляецца адзінай краінай Еўрасаюзу, дзе развод
не дазваляецца законам. Тым не менш, кожны год 150-200 шлюбаў ануліруецца. Мальта
таксама прызнае замежныя разводы сваіх грамадзян, калі адзін з сужэнцаў мае пастаяннае
месцажыхарства або грамадзянства іншай краіны. Гэта, каля 30 выпадкаў у год.
Біскупы
Мальты выказаліся ў кастрычніку мінулага года супраць увядзення разводаў. У пастырскім
пасланні яны заклікалі змяняць стаўленне да шлюбу, а не законы. Разводы ўводзіліся
ў надзеі знайсці рашэнне для няўдалых шлюбаў. На самой справе, яны прынеслі яшчэ большыя
праблемы, - падкрэслілі іерархі.