2011-02-23 13:34:20

Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванні народу Новай Зеландыі


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI накіраваў свае спачуванні народу Новай Зеландыі ў сувязі з землятрусам, які адбыўся ў гэтай краіне. У тэлеграме на імя Біскупа горада Крайстчэч Бары Джонса, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, Святы Айцец кажа аб вялікім смутку, з якім прыняў трагічную навіну аб землятрусе і шматлікіх ахвярах у горадзе Крайстчэч.

Папа выказвае сваю духоўную блізасць з усімі пацярпелымі і накіроўвае свае спачуванні сем'ям загінуўшых. Давяраючы памерлых міласэрнай любові Бога, Пантыфік запэўнівае жыхароў горада і народ Новай Зеландыі ў сваёй малітве за ўсіх, хто працуе па выратаванні пацярпелых. Святы Айцец просіць Усемагутнага Бога для народа краіны благаслаўлення, мужнасці і сілы.







All the contents on this site are copyrighted ©.