2011-02-22 14:40:14

Нямецкія біскупы аб звароце 256 тэолагаў


RealAudioMP3 Сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano” піша аб выказванні арцыбіскупа Робэрта Цоліча, старшыні біскупскай канферэнцыі Германіі, на тэму мемарандума 256 тэолагаў з нямецкамоўных краін, якія выступілі з патрабаваннем рэформаў у Каталіцкім Касцёле. Іерарх акрэсліў гэты зварот як “некарысны”. Ён падвергнуў крытыцы тое непаразуменне, якое ўводзіць зварот у працэс дыялога паміж свецкімі, святарамі і біскупамі. У гэтай сітуацыі - сказаў арцыбіскуп Цоліч - “варта хутка сфармулаваць заявы і патрабаванні, над якімі трэба працаваць”. Аднак Касцёл павінен засяродзіцца таксама на тым, “як захаваць жывой патрэбу Бога ў сучасным грамадстве і як даць хрысціянскія адказы на сучасныя выклікі” - сцвердзіў іерарх.

Старшыня біскупскай канферэнцыі Германіі пацвердзіў гатоўнасць да дыялогу, пацвярджаючы перакананне, што “магчыма і трэба рабіць змены ў жыцці і ў структуры Касцёла”.








All the contents on this site are copyrighted ©.