2011-02-22 15:02:30

Бэнэдыкт ХVI прызначыў новага сакратара Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў


RealAudioMP3 22 лютага папа Бэнэдыкт ХVI прызначыў новага сакратара Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Ім стаў біскуп Ёзэф Калатіпарамбіль. Ён змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Агосціно Маркетто, які ў верасні мінулага года перайшоў на пенсію.

Ёзэф Калатіпарамбіль нарадзіўся ў 1952 годзе ў індыйскай мясцовасці Вадутала, у штаце Керала. У 2002 годзе стаў ардынарыем дыяцэзіі Калікут, прыняўшы ў тым жа годзе біскупскую сакру.







All the contents on this site are copyrighted ©.