2011-02-22 13:20:25

COMECE: заява кіраўнікоў еўрапейскай дыпламатыі – крок у правільным кірунку


RealAudioMP3 Як "крок у правільным кірунку" ахарактэрызавала Камісія Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) заяву Рады міністраў замежных спраў краін Еўрапейскага саюза ў справе рэлігійных пераследаў. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў 27 дзяржаў-членаў ЕС рашуча асудзілі "гвалт і акты тэрарызму", якія адбыліся "у апошні час у розных краінах супраць хрысціянам і іх месцам культу, мусульманскім пілігрымам і іншым рэлігійным супольнасцям".

Яны выказалі шкадаванне, што "ні адзін рэгіён свету не свабодны ад рэлігійнай нецярпімасці". Міністры пацвярджаюць намаганні ЕС на "прапаганду і абарону свабоды рэлігіі і перакананняў без усялякага роду дыскрымінацыі". Яны таксама заклікалі Кэтрын Эштан, Вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюзу па знешняй палітыцы, каб зрабіла справаздачу з ужо зробленай працы і прадставіла "канкрэтныя прапановы па далейшаму ўмацаванню дзеянняў ЕС у гэтай галіне".

У спецыяльным пасланні COMECE кажа, што "правільны кірунак і палітычная воля дазволілі заняць цвёрдую пазіцыю", якая неабходна для барацьбы са шматлікімі актамі тэрарызму і сектанцтва ў дачыненні да хрысціянаў на ўсім свеце". - Бяспека і выжыванне хрысціянскіх супольнасцяў, асабліва на Блізкім Усходзе, патрабуюць канкрэтных дзеянняў - гаворыцца ў дакуменце Камісіі Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.