2011-02-21 14:26:48

Сусветная Рада Цэркваў: неабходна спрыяць адзінству хрысціян і міжрэлігійнай гармоніі


RealAudioMP3 Спрыяць адзінству хрысціян і міжрэлігійнай гармоніі – гэта асноўная задача перад выклікамі сучаснага свету, да якой заклікае Сусветная Рада Цэркваў. Яе пасяджэнне праходзіць у Жэневе.

Падчас сустрэчы адбываюцца дыскусіі аб будучыні міжнароднай супольнасці, аб ацэнцы эфектыўнасці дзейнасці арганізацыі і магчымасцях вырашэння асобных сусветных праблем.

У першай частцы спаткання было падкрэслена, што для дасягнення мэтаў Сусветнай Рады Цэркваў неабходна абараняць сістэму хрысціянскіх каштоўнасцяў і развіваць дыялог з іншымі рэлігіямі. Акрамя таго, на думку ўдзельнікаў спаткання, трэба абараняць хрысціянскую традыцыю ад секулярных сілаў, якія ўплываюць на антырэлігійныя настроі.

Падчас дыскусій была абмеркавана цяжкая сітуацыя, у якой вымушаны жыць хрысціяне ў Інданэзіі, а таксама наступствы канфліктаў у арабскіх краінах.







All the contents on this site are copyrighted ©.