2011-02-21 11:54:14

Рым: больш за мільён зарэгістраваных на беатыфікацыю Яна Паўла II


RealAudioMP3 Больш за мільён пілігрымаў ўжо зарэгістраваліся на беатыфікацыю Яна Паўла II. Аб гэтым паведаміў на турыстычным кірмашы ў Мілане віцэ-мэр Рыма. Ён прызнаў, што для ўладаў горада ўрачыстасць будзе важным арганізацыйным тэстам.

Маўра Кутруфо падкрэсліў, што Рым мае 140 тысяч месц для начлегу, у дадатак месцы ў цэнтрах звязаных з Ватыканам і рэлігійнымі супольнасцямі ў італьянскай сталіцы. Віцэ-мэр Рыма абвясціў, што зараз ідзе пошук дадатковых месцаў для пілігрымаў у непасрэднай блізасці ад горада.

Ён адзначыў, што акрамя палякаў ужо пацвердзілі прыезд шматлікіх іспанцы, партугальцы і жыхары Паўднёвай Амерыкі.

На яго думку, зарэгістравалася пакуль што толькі палова з 2 мільёнаў чаканых на беатыфікацыю Яна Паўла II пілігрымаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.