2011-02-21 14:28:28

Міністры замежных спраў ЕС: спыніць гвалт у Лівіі і пераслед хрысціян у свеце


RealAudioMP3 Спыніць гвалт супраць маніфестантаў, выслухаць “легітымныя чаканні і патрэбы народа”, гарантаваць поўную свабоду думкі (забяспечыць магчымасць выхаду ў інтэрнэт і карыстанне мабільнай сувяззю) і клапаціцца аб свабодзе слова – гэта адназначны заклік Еўрапейскага Саюза да уладаў Лівіі.

Лівійскія падзеі сёння сталі тэмай абмеркавання Рады міністраў замежных спраў краін Еўрапейскага саюза. Падчас пасяджэння рады таксама адбыліся дыскусіі аб сітуацыі ў Тунісе, Сахель, Самалі, на Блізкім Усходзе, у Босніі і Герцагавіне, а таксама Іране.

Сёння міністры павінны апублікаваць зварот аб рэлігійнай свабодзе ў свеце. У ім будзе звернута ўвага на гвалт і дыскрымінацыю хрысціян у розных краінах
і на неабходнасць іх абароны з боку міжнароднай супольнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.