2011-02-20 13:44:29

Сусветная Рада Цэркваў: паляпшэнне адносін з католікамі


RealAudioMP3 З 17 па 22 лютага ў Жэневе праходзяць працы Цэнтральнага камітэта Сусветнай Рады Цэркваў. Працы прысвечаны адзінству хрысціян і міжрэлігійнай згодзе.

Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем адзначылі паляпшэнне адносін з католікамі. “Пасля паўстагоддзя недаверу і варожасці паміж Сусветнай Радай Цэркваў і Каталіцкім Касцёлам, нарэшце мы ўступілі ў клімат даверу і прыязні”- адзначыў айцец Госбэрт Буамунгу. Ён аднак прызнаў, што цяпер трэба перайсці да пагаднення ў дактрынальнай галіне, да агульнага сведчання і служэння.

У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася становішча паслядоўнікаў Хрыста ў Інданэзіі, як таксама і сацыяльныя напружанні, якія ўзніклі ў многіх арабскіх краінах.








All the contents on this site are copyrighted ©.