2011-02-19 11:47:27

У Рускай Праваслаўнай Царкве будзе створана Вярхоўная Царкоўная Рада


RealAudioMP3 Новы орган, Вярхоўная Царкоўная Рада, ў хуткім часе з’явіцца ў Рускай Праваслаўнай Царкве. Заявіў аб гэтым 17 лютага Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Кірыл. Стварэнне Рады з’яўляецца адным з этапаў адміністрацыйнай рэформы Патрыярхату.

“Вярхоўная Царкоўная Рада будзе зграмаджаннем кіраўнікоў розных устаноў Сінода: аддзяленняў, камісій і іншых”- сказаў айцец Владімір Вігілянскі, кіраўнік прэс-службы Патрыярхата. Ён нагадаў, што ўся царкоўная адміністрацыя падзелена па функцыях, існуюць напрыклад сінадальныя аддзелы: “Царква і грамадства” , місійны, па ўзаемадзейнасці з войскам, з казакамі; рады- выдавецкая, па справах культуры ігд- нагадаў ён.

Ён адзначыў, што новая структура была неабходная, таму што яна дазволіць вывучыць тое, што робяць паасобныя аддзелы, камісіі ці рады, і толькі такую задачу будзе мець новая Рада. “Праз яе сінадальныя ўстановы змогуць каардынаваць сваю дзейнасць”- сказаў айцец Вігілянскі.

Ён таксама нагадаў, што рашэнне аб стварэнні Вярхоўнай Царкоўнай Рады прыняў ужо Мясцовы Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы у гадах 1917-18, але мела быць гэта зусім іншая ўстанова.








All the contents on this site are copyrighted ©.