2011-02-19 15:00:57

У Белградзе працягваецца сустрэча каталіцкіх епіскапатаў і хрысціянскіх Цэркваў Еўропы


RealAudioMP3 На сустрэчы каталіцкіх епіскапатаў і хрысціянскіх Цэркваў у Белградзе выступіў італьянскі сацыёлаг рэлігіі, прафесар Массімо Інтровінэ. Ён з’яўляецца дэлегатам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) па барацьбе супраць расізма, ксенафабіі, дыскрымінацыі і неталерантнасці ў дачынені да хрысціян і паслядоўнікаў іншых рэлігій.

У сваім слове ён спаслаўся да шматлікіх высказванняў папы Бэнэдыкта ХVI на тэму рэлігійнай свабоды. Адзначыў асабліва апошняе пасланне Святога Айца на Сусветны дзень міру і сёлетнюю прамову да Дыпламатычнага корпуса. Прафесар Інтровінэ выказаў падзяку Папе за яго ўказанні, якія маюць вялікае значэнне для міжнародных арганізацый.

Далей ён абмеркаваў пагрозы аб якіх гаварыў Папа да Дыпламатычнага корпусу. Да іх адносяцца: змешванне рэлігійнай свабоды з рэлятывізмам, спробы выгнання хрысціян з Блізкага Усходу, напады на хрысціян індуісцкімі і будысцкімі фундаменталістамі, антырэлігійныя камуністычныя рэжыму ў Азіі і нарэшце “хрысціянафобія”, якая пашыраецца на Захадзе. Дэлегат Арганізацыі па бяспецыі і супрацоўніцтве ў Еўропе прадставіў прадстаўнікам Касцёлаў Еўропы свой праект аб стварэнні Дня хрысціянскіх мучанікаў. Ён адзначаўся б не толькі ў храмах, але ў асноўным у школах і іншых дзяржаўных установах з-за важнасці гэтага пытання для ўсіх людзей. Прапанаваная дата гэта 7 мая- на памятку экуменічнага набажэнства ў рымскім Калізеі, калі Ян Павел ІІ ушанаваў памяць новых мучанікаў у Святым 2000 Годзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.