Румынія: збор сродкаў на будаўніцтва Праваслаўнага сабора
19 лютага Румынская
праваслаўная царква пачала кампанію па зборы сродкаў на будаўніцтва Сабора ў цэнтры
Бухарэста. Яго ўзнікненню даў пачатак Патрыярх Тэактыст, які памёр у 2007 годзе і
яго будаўніцтва пачалося ў верасні мінулага года. Будзе гэта адзін з найбуйнейшых
храмаў у Еўропе.
Яго пабудова, без інтэр’ера, мае каштаваць больш за 110 мільёнаў
еўра. “Калі б толькі 3 мільёны праваслаўных з 18 мільёнаў дало ў год 10 еўра, то на
працягу некалькіх гадоў “з Божай дапамогай” была б сабрана неабходная сума грашэй”-
сказаў біскуп Кампінэанул, вікарый Румынскага Патрыярхату. Патрыярхат разлічвае таксама
на шчодрасць спонсараў, мясцовых і дзяржаўных уладаў. Урад Румыніі прызначыў ужо
на будаўніцтва Сабора каля 2,34 мільёнаў еўра, значыць каля 5 працэнтаў патрэбнай
сумы грашэй.
Сабор мае ўзнікнуць непадалёк гіганцкага будынка парламента, які
вядомы ва ўсім свеце, як выраз маніі велічы рэжыму Нікалае Чаўшэску. Храм зможа змясціць
каля 5 тысяч вернікаў
Да Праваслаўнае Царквы належыць амаль 87 працэнтаў жыхароў
Румыніі. У краіне, пасля 1990 года было пабудаванага каля 4 тысяч Цэркваў.