2011-02-19 11:55:53

Прэзентацыя Папскага штогодніка "L'Annuario Pontificio" на 2011 год


RealAudioMP3 19 лютага, у першай палове дня, Святы Айцец пазнаёміўся з апошнім выданнем “L’Annuario Pontificio” -Папскім штогоднікам на 2011 год. Бэнэдыкі ХVI выказаў зацікаўленне інфармацыямі, якія змешчаныя ў штогодніку і падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у яго выданні.

З штогодніка Папы мы можам даведацца аб некаторых навінах з жыцця Каталіцкага Касцёла ў свеце, пачынаючы з 2010 года. Напрыклад, на працягу гэтага года Святы Айцец стварыў 10 новых Біскупскіх сядзіб, адзін Апостальскі Экзархат і адзін Апостальскі Вікарыят

Статыстычныя дадзеныя за 2009 год даюць аналіз асноўных тэндэнцый ў жыцці Каталіцкага Касцёла. У гэтым жа годзе ў параўнанні з 2008 годам на 15 мільёнаў павялічыўся лік ахрышчаных у свеце. Біскупаў у 2009 годзе было 5065, больш на 63 у параўнанні з 2008 годам, а лік святароў на працягу апошніх гадоў павялічыўся на 1.3 працэнта і дасягнуў у 2009 годзе 410.593 чалавек. У Еўропе аднак колькасць святароў паменшылася амаль на адзін працэнт.

Лік кандыдатаў на святароў павялічыўся на 0,82 працэнтаў і ў 2009 годзе было іх амаль 118 тысяч. У Азіі ён павялічыўся на 2,39 працэнтаў, у Афрыцы на 2,20 працэнтаў, але ў Еўропе панізіўся на 1,64 працэнта і ў Амерыцы на 0,17 працэнтаў- даведваемся з апошняга выдання штогодніка Папы “L’Annuario Pontificio” на 2011 год








All the contents on this site are copyrighted ©.