Тыднёвая рубрыка “Octava
Dies” Генеральнага дырэктара Ватыканскага радыё ксяндза Фэдэрыко Ламбардзі сёння прысвечана
тэме “хворыя і Касцёл”
Папа Ян Павел ІІ жадаў, каб Касцёл адзначаў штогоду,
у лютым, Сусветны дзень хворага, у дні прысвечаным Маці Божай з Лурд. Хвароба з’яўляецца
настолькі неад’емнай часткай вопыту, каб быць ў сэрцы кожнага веруючага. Кранае кожнага
чалавека, непасрэдна яго цела ці яго розум, людзей блізкіх і дарагіх ці з навакольнага
асяроддзя і кранае да глыбіні душу, выстаўляе на пробу любоў, надзею і самую веру.
Езус
Хрыстус, сваёй ўвагай да церпячых, сваімі мукамі і смерцю, з’яўляецца суцяшэннем для
хворых і такім павінен быць Касцёл, ажыўлены салідарнасцю і любоўю ў кожным вымярэнні
чалавечай супольнасці.
Мы падрыхтоўваемся да бэатыфікацыі Яна Паўла ІІ, вялікага
сведка хваробы перажыванай ў веры. Спосаб, у які яе перажываў- для сябе і для нас-
гэта адзін з асноўных матываў чаму мы перакананыя ў яго святасці. Як Езус, які нясе
крыж, таксама і ён з’яўляецца вялікім прыяцелям і заступнікам перад Панам для хворых.
Але
акрамя суцяшэння ёсць заангажаванне. Кажа Бэнэдыкт ХVI: “У асноўным мера чалавечнасці
вызначаецца ў адносінах да цярпення і церпячага. Гэта датычыць як асобных людзей,
так і грамадства. Грамадства, няздольнае прыняць церпячых, дапамагчы ім і падзяліць
з імі іх цярпенні, таксама і духоўна, — гэта жорсткае і бесчалавечнае грамадства”.(
Spe salvi,38)
Цярпенне кліча і можа спрычыняць любоў. Вялікую любоў. Без хваробы
мы не пазналі б глыбіні любові. Намагаймася зразумець яе і жыць ёю, каб расці ў грамадстве.