2011-02-18 14:19:51

Першае публічнае мерапрыемства кардынала Свёнтка пасля дзевяці месяцаў хваробы


RealAudioMP3 Кардынал Казімір Свёнтэк, Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі, правёў першае публічнае мерапрыемства пасля дзевяці месяцаў хваробы. 15 лютага 2011 г. у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску ён узначаліў душпастырскую сустрэчу святароў дыяцэзіі. Духавенства сустракала яго бурнымі апладысментамі.

19 мая 2010 г. тады 95-гадовы кардынал зламаў шыйку сцягна, пасля чаго іерарху былі зроблены аперацыі ў Мінску і Любліне. Затым іерарх праходзіў доўгую рэабілітацыю ў Польшчы. Толькі ў студзені 2011 г. кардынал Свёнтэк вярнуўся ў Пінск.

Як паведамляе сайт catholic.by, падчас душпастырскай сустрэчы іерарх падзякаваў святарам і ўсім вернікам за маральную і малітоўную падтрымку. Ён прызнаўся, што малітвы дадавалі яму сіл.

На сённяшні дзень беларускі іерарх, які нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 г., разам з італьянскім кардыналам Эрзільё Таніні (20 ліпеня 1914 г.) з’яўляецца найстарэйшым кардыналам у свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.