Гаіці: адна трэцця насельніцтва жыве ў стане харчовай небяспекі
“Больш за тры мільёны
чалавек, амаль адна трэцця частка насельніцтва Гаіці жыве ў стане харчовай небяспекі.
Гэта наступства землятрусу, які адбыўся ў краіне 12 студзеня 2010 г., а таксама ураганаў,
якія пранесліся тут мінулым летам і восенню”. На гэта звяртае ўвагу сённяшнее выданне
“L’Osservatore Romano”.
Дадзеныя аб наступствах прыродных катаклізмаў былі
апублікаваны ў даследванні Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра па харчовай бяспецы.
У дакуменце адзначаецца, што сітуацыя пагаршаецца з-за адсутнасці ўраджаю на Гаіці
ў сакавіку і красавіку прошлага года, а таксама з-за эпідэміі халеры, якая пачалася
ў кастрычніку 2010 г.
“Эпідэмія паўплывала на тое, што ў некаторых рэгіёнах
была спынена вытворчасць сельска-гаспадарчай прадукцыі, экспарт якой складае аснову
эканомікі Гаіці. Гэта паўплывала на павышэнне коштаў на ўнутраным рынку краіны”, -
піша “L’Osservatore Romano”.