2011-02-18 15:37:47

Білеты на папскія цырымоніі і аўдыенцыі заўсёды бясплатныя


RealAudioMP3 Прэфектура папскага дому перасцерагае ад "небяспечных прапановаў", якія датычаць "удзелу і платных білетаў на папскія аўдыенцыі і цырымоніі, асабліва беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла II у нядзелю 1 мая 2011 г.". Такія прапановы з’яўляюцца ў асноўным у Інтэрнэце. У сувязі з гэтым, Прэфектура абвясціла, што для ўдзелу ў беатыфікацыі папы Яна Паўла II білеты не будуць патрэбныя.

Акрамя таго, "білеты, якія выпускае Прэфектура папскага дому з нагоды папскіх цырымоній і агульных аўдыенцый заўсёды бясплатныя і ні адна асоба або ўстанова не можа патрабаваць якой-небудзь аплаты за іх", - гаворыцца ў заяве, апублікаванай сёння Заляй Друку Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.