2011-02-18 15:11:34

Былы Апостальскі нунцый у Расіі узнагароджаны ордэнам Дружбы


RealAudioMP3 Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў указ аб узнагароджанні былога Апостальскага нунцыя ў гэтай краіне арцыбіскупа Антоніо Меніні ордэнам Дружбы.

Высокай дзяржаўнай узнагароды іерарх удастоены за ўклад у развіццё расійска-ватыканскіх адносін, паведамляе афіцыйны сайт прэзідэнта.

На пасаду нунцыя ў Расіі монсіньёр Меніні быў прызначаны ў лістападзе 2002 года. Менавіта ў яго бытнасць удалося заключыць поўнамаштабныя дыпламатычныя адносіны паміж Расіяй і Святым Пасадам.

Два месяцы таму папа Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Меніні Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі.







All the contents on this site are copyrighted ©.