У Ватыканскіх музеях пройдзе выстава работ Фабержэ
У красавіку ў Ватыкане
адкрыецца ўнікальная выстава работ Карла Фабержэ. Фонд "Сувязь часоў" расійскага бізнесмена
Віктара Вексельберга больш за год вёў перамовы са Святым Пасадам аб арганізацыі выставы
ў Ватыканскіх музеях. Працягласць перамоваў ён патлумачыў высокімі патрабаваннямі
музея да калекцый.
Выстава адкрыецца 14 красавіка, напярэдадні Вялікадня.
"Калекцыю для экспазіцыі адбіралі спецыялісты Ватыкана, у яе ўвайшло 180 экспанатаў,
якія распавядаюць аб гісторыі Расіі і трагічнай гісторыі царскай сям'і, паколькі некаторыя
прадметы вырабляліся па замове цара Мікалая II", - распавёў Віктар Вексельберг.