2011-02-17 10:33:51

Новы кіраўнік Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы будзе абраны 21 сакавіка


RealAudioMP3 Сінод Біскупаў Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы збярэцца 21 сакавіка для выбараў новага вярхоўнага арцыбіскупа. Адпаведны дэкрэт быў зацверджаны 11 лютага ў Кіеве, паведаміў адміністратар УГКЦ арцыбіскуп Ігар Вазняк сёння, 17 лютага, на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Як паведамлялася, кардынал Любамір Гузар сыходзіць на спакой па стане здароўя. Ён узначальваў Грэка-каталіцкую Царкву з 2001 года.

Па дадзеных УГКЦ, на Украіне гэтая Царква сёння аб'ядноўвае больш за 5,5 млн. вернікаў. Акрамя таго, грэка-католікамі сябе лічаць каля 1,5 млн. асоб у краінах Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, а таксама Аўстраліі.







All the contents on this site are copyrighted ©.