2011-02-17 11:10:12

Найбуйнейшы ўніверсітэт Індыі створыць “Кафедру Маці Тэрэзы”


RealAudioMP3 У найбуйнейшым універсітэце Індыі будзе створана "Кафедра Маці Тэрэзы". Як паведаміла 16 лютага нацыянальная епіскапская канферэнцыя, спасылаючыся на ўніверсітэцкі бюлетэнь, Нацыянальны ўніверсітэт імя Індзіры Гандзі прапануе ў будучыні стварыць адмысловы навучальны курс у галіне сацыяльнай працы, апекі над бежанцамі і мігрантамі, беспрытульнымі дзецьмі і іншымі сацыяльна неабароненымі групамі, а таксама весці навукова-даследчыя праекты па барацьбе са СНІДам,.

Новая кафедра павінна заснаваць у будучым адмысловыя прэміі ў галіне сацыяльнай працы ў памяць аб Маці Тэрэзе з Калькуты. Акрамя таго, установа будзе намагацца, каб дзень нараджэння заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр міласэрнасці 26 жніўні штогод адзначаўся ў Індыі як "Нацыянальны дзень любові да чалавека". Канферэнцыя Біскупаў Індыі вітае такое рашэнне ўніверсітэта, які мае 2,8 млн. студэнтаў і з’яўляецца найбуйнейшай навучальнай установай краіны. Іерархі адзначаюць, што гэта гонар для Маці Тэрэзы і Касцёла.

Заснавальніца Кангрэгацыі сясцёр міласэрнасці і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Маці Тэрэза з Калькуты (1910-1997) была абвешчана Янам Паўлам ІІ благаслаўлёнай у 2003 годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.