2011-02-17 12:41:08

Колькасць бедных у свеце павялічылася на 44 мільёны


RealAudioMP3 Сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano” паведамляе, “што рост коштаў харчовых прадуктаў у апошнія шэсць месяцаў, спіхнуў у беднасць 44 мільёнаў чалавек у краінах, якія знаходзяцца на шляху развіцця”. Гэты знак трывогі прагучаў з вуснаў прэзідэнта Сусветнага Банка Роберта Цёліка. “Цэны на прадукты харчавання - сказаў ён - хутка растуць і пагражаюць дзесяткам мільёнаў людзей ва ўсім свеце беднасцю”.

Сусветны Банк у сваіх рапартах адзначае, што “індэкс цэн на прадукты харчавання павялічыўся на 15 працэнтаў у перыяд з кастрычніка 2010 г. па студзень 2011 г.”. У апошнія месяцы найбольш павысіліся цэны на пшаніцу, цукер, раслінны алей і кукурузу, затое цана на рыс засталася на тым жа ўзроўні.

Парог крайняй беднасці вызначаецца даходам у 1,25 долара у дзень. Ва ўсім свеце больш за 1,2 мільярды чалавек, жыве ніжэй гэтага парога і мае вялікія эканамічныя цяжкасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.