2011-02-16 13:59:40

“L’Osservatore Romano” аб эканамічных праблемах Еўрасаюза


RealAudioMP3 Сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano” закранае тэматыку эканамічнай сітуацыі ў Еўрасаюзе. 15 лютага ў Бруселі Еўрапейскі Саюз дасягнуў пагаднне па ўмацаванню праекта адзінага еўрапейскага валютнага фонда, які дазволіць выратаваць у хуткім часе дзяржавы-члены Саюза ад крызісу запазычанасці, якая падрывае асновы супольнасці. Будучая сістэма павінна “замяніць з 2013 года існуючы фонд дапамогі дзяржавам-членам ” і атрымае 500 мільярдаў еўра дапамогі.

Застаецца вырашыць падрабязнасці дзейнасці гэтага супольнага фонда, які будзе ўдзяляць пазыкі краінам, якія знаходзяцца ў фінансавых цяжкасцях. Ужо вядома, што сваю дапамогу ў праект унясе Міжнародны Манетарны Фонд. Як адзначыў кіраўнік Еўрагрупы, спадар Юнкер, “ёсць шмат тэхнічных пытанняў, якія трэба яшчэ вырашыць. А для некаторых з іх мы павінны чакаць вынікаў сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Еўропы, якая адбудзецца 11 сакавіка гэтага года”.

Антыкрызісны пакет павінен быць разгледжаны на сустрэчы Еўрапейскага Саюза, якая адбудзецца 24 сакавіка. На ёй будзе абмеркавана таксама рэформа Пакту стабільнасці і росту.

Ніякае рашэнне пакуль што не было прынята аб умацаванні фонда эканоміі еўрапейскіх дзяржаў, на які было выдзелена 440 мільярдаў еўра, а выкарыстана толькі 250 мільёнаў. Асабліва Германія заклікае да большай гарантыі ў выкарыстанні фінансавых сродкаў з боку краін, якія маюць найбольшыя эканамічныя цяжкасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.