2011-02-16 13:58:26

Французскі біскупы супраць новага закону аб біяэтыцы


RealAudioMP3 Нацыянальны сход Францыі большасцю галасоў адобрыў у першым чытанні новы закон аб біяэтыцы. Тэкст захоўвае існуючы дазвол на ананімнае донарства яйкаклетак і спермы, але станоўча пацвярджае забарону на даследаванні над чалавечымі эмбрыёнамі.

Закон дазваляе ў прыватнасці імплантацыю замарожаных эмбрыёнаў пасля смерці бацькі, калі той пакінуў пры жыцці згоду на гэта, а маці стварыла новую сям’ю. У Францыі ўжо існаваў дазвол на донарства яйкаклетак або спермы для пар, якія жадаюць але не могуць мець дзяцей.

Урад выступаў супраць перасадкі эмбрыёнаў. Аднак, дэпутаты пастанавілі, што замарожаныя эмбрыёны могуць быць выкарыстаны на працягу 18 месяцаў пасля смерці бацькі. Для штучнага запладнення пары павінны даказаць, што яны жывуць разам на працягу мінімум двух гадоў.

Для даследчых мэтаў, якія патрабуюць выкарыстання эмбрыянальных ствалавых клетак, навукоўцам трэба даказаць, што яны праводзяць эксперыменты толькі з дарослымі ствалавымі клеткамі. Членамі парламента была адхілена спроба ўзаконіць сурагатнае мацярынства ў Францыі.

Французскія біскупы неаднаразова сцвярджалі сваю незадаволенасць новым законам. Яны лічаць, што ён стварае прававую нявызначанасць і не дастаткова ахоўвае жыццё.







All the contents on this site are copyrighted ©.