Сусветны дзень малітваў 2011 прапанавалі жанчыны з Чылі
Пад лозунгам “Сколькі
маеш хлябоў?”, які прапанавалі жанчыны Чылі, будзе праходзіць сёлетні Сусветны дзень
малітваў, які раней называўся Сусветны дзень малітваў жанчын. Ён традыцыйна адзначаецца
ў першую пятніцу сакавіка. Сёлета ў агульнай малітве аб’яднаюцца паслядоўніцы розных
хрысціянскіх супольнасцяў з больш за 170 краін.
Жанчыны з Чылі расказваюць
аб сваёй краіне поўнай супрацьлегласцяў з геаграфічнага, палітычнага, эканамічнага
і сацыяльнага пунктаў гледжання.
Супольную малітву жанчын пачала ў 1887 годзе
ў ЗША Мэры Эллен Джэймс з Прэзбітэрыянскага Касцёла. Тры гады пазней бабтысткі Хэлен
Мангомэры і Люсі Пібодзі запрасілі жанчын на Дзень Малітвы ў інтэнцыі замежных місій,
а таксама за бедных, беспрацоўных, абяздоленых, мігрантаў і ахвяраў вайны. У 1919
годзе абодва дні малітвы жанчын былі спалучаны і ў першую пятніцу Вялікага Посту ўпершыню
адбылося сумеснае набажэнства.