2011-02-16 14:29:05

Кардынал Хумэс: трэба выйсці да тых, якіх мы ахрысцілі і якім мы абяцалі евангелізацыю


RealAudioMP3 Былы прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынал Клаўдыё Хумэс, у сённяшнім выданні “L’Osservatore Romano” піша аб новым язычніцтве, якое ахоплівае ўвесь свет. “Апостальскім лістом motu proprio “Ubicumque et semper” - гаворыць кардынал Хумэс - папа Бэнэдыкт ХVI заснаваў Папскую раду па новай евангелізацыі, абгруноўваючы гэта тэрміновай і складанай сітуацый у якой знаходзіцца сёння Касцёл, і спецыяльнымі абставінамі, з якімі ён мусіць змагацца.

Ад пачатку свайго пантыфікату Святы Айцец гаворыць аб місіянерскай дзейнасці. У 2005 годзе Папа сказаў да нямецкіх біскупаў: “Мы сталі місійнай тэрыторыяй”. “Я думаю - піша кардынал Хумэс - “ва ўсёй Еўропе мы павінны падумаць аб тым, як мы можам сёння здзейсніць сапраўдную евангелізацыю”. Паводле іерарха людзі не ведаюць Бога, не ведаюць Хрыста. Існуе новае язычніцтва і недастаткова, што мы намагаемся захаваць існуючы статак, хоць гэта вельмі важна”.

Далей былы прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства піша пра Лацінскую Амерыку, у прыватнасці пра Бразілію, у якой трывожна павялічваецца колькасць разнастайных сектаў. “Сёння ў Лацінскай Амерыцы католікі рызыкуюць складаць толькі палову насельніцтва”.

У Апостальскім лісце “Ubicumque et semper” Бэнэдыкт ХVI паказвае дзе новая евангелізацыя з’яўляецца найбольш актуальнай: “асабліва ў рэгіёнах старажытнай хрысціянскай спадчыны”, як Еўропа.

“Перш за ўсё - кажа кардынал Хумэс у сённяшнім выданні “L’Osservatore Romano” - трэба выйсці насустрач католікам, якія адпалі ад веры: да тых, якіх мы ахрысцілі і якім мы абяцалі евангелізацыю, але якіх евангелізаваць, на жаль, не здолелі”. Трэба прынесці ім першую вестку Уваскрослага Хрыста і Яго валадарства, каб прывесці да магутнай сустрэчы, асабістай і ў супольнасці, з жывым Езусам і такім чынам даць ім магчымасць далучыцца да Пана”.







All the contents on this site are copyrighted ©.