2011-02-16 10:51:54

Егіпет: рэвалюцыя зрабіла хрысціянаў і мусульманаў бліжэй адзін да аднаго


RealAudioMP3 Рэвалюцыйны рух, які прывёў у Егіпце да канца эпохі Мубарака, зрабіў хрысціянаў і мусульманаў бліжэйшымі адзін да аднаго. Гэта адзначыў копцка-каталіцкі біскуп Асьют у Егіпце Уільям Кірылас. Лозунгам рэвалюцыі былі словы: "усе адно, ніхто не можа разлучыць нас, мы браты", - звярнуў увагу іерарх у размове з нашым радыё, і адзначыў, што "у ходзе пратэстаў, не было ні аднаго нападу на храмы".

Зараз настаў час для ўмацавання гэтых адносін у агульнай барацьбе за палітычную будучыню Егіпта. Па словах біскупа Кірыласа, прыдае мужнасці тое што, многія мусульмане не жадаюць ствараць "рэлігійнай дзяржавы". Дадаюць надзеі агульныя ўспаміны вакол паўстання Рэспублікі Егіпет у 1952 годзе, калі рэлігія не стала дзелячым элементам у справе пабудовы дзяржавы.

Біскуп Кірылас падкрэсліў, што хрысціяне "як і ўсе іншыя егіпцяне" мелі ў рэвалюцыі сваю долю. "Яны чакаюць большай дэмакратыі, большай свабоды, больш хрысціянства".

Паводле іерарха арганізацыя “Браты мусульмане” хоць і заявіла аб адсутнасці палітычных амбіцый, гэта скарэй за ўсё "толькі манеўр", і яны "дакладна ведаюць, чаго хочуць".

Біскуп Кірылас выказаўся таксамана на тэму распрацоўкі новай Канстытуцыі Егіпту: "Усе егіпцяне роўныя ва ўсіх правах, няма ніякага адрознення па рэлігійным ці іншых прынцыпах. Кожны павінен быць у стане вызнаваць сваю рэлігію свабодна". Гэта, паводле біскупа, павінна гарантавацца канстытуцыйна.

Пробліск надзеі на пазітыўную будучыню суіснавання паміж хрысціянамі і мусульманамі дае таксама нядаўняе рашэнне егіпецкага суда. Раней было звычайнай практыкай, што, калі хрысціянін пераходзіў у іслам, гэта адразу ж адзначалася ў яго асабістых дакументах, але не наадварот. "Зараз суд вырашыў, што гэта павінна быць уведзена. Гэта дае, вядома, надзею", - сказаў у інтэрв'ю нашаму радыё копцка-каталіцкі біскуп Асьют у Егіпце Уільям Кірылас.







All the contents on this site are copyrighted ©.