Бэнэдыкт XVI і Мядзведзеў "звераць гадзіннікі" па знешнепалітычнай праблематыцы
Прэзідэнт Расійскай
Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў наведае 17 лютага з рабочым візітам Ватыкан, дзе сустрэнецца
з папам Бэнэдыктам XVI і кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. "Гэта будзе
першы ў гісторыі візіт кіраўніка расійскай дзяржавы ў Ватыкан пасля ўстанаўлення ў
снежні 2009 паміж нашымі краінамі паўнафарматных дыпламатычных адносінаў” - паведаміў
"Інтэрфаксу" памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька.
Як паведаміў прадстаўнік
Крамля, Прэзідэнт Мядзведзеў і папа Бэнэдыкт XVI звераць гадзіннікі па знешнепалітычнай
праблематыцы, абмяркуюць архітэктуру еўрапейскай бяспекі, узаемадзеянне паміж Расіяй
і Святым Пасадам у рамках міжнародных арганізацый - ААН, Савета Еўропы, АБСЕ. "Расія
і Апостальская Сталіца займаюць блізкія пазіцыі па многіх знешнепалітычных праблемах
на аснове прыярытэту міжнародна-прававых і маральных нормаў у міждзяржаўных зносінах",
- адзначыў Прыходзька.
Паводле яго інфармацыі, Прэзідэнт і Пантыфік асобна
спыняцца на тэматыцы развіцця міжканфесійнага дыялогу. Ён не выключыў, што ў ходзе
сустрэчы можа быць закранутая тэма ўзаемадзеяння Рускай Праваслаўнай Царквы і Рымскай
Курыі. Паводле слоў прадстаўніка Крамля, Бэнэдыкт XVI "займае адкрытую пазіцыю па
дыялогу паміж дзвюма Цэрквамі".
У Крамлі адзначаюць, што прыкладам каардынацыі
дзеянняў Расіі і Ватыкана ў пытаннях культурна-цывілізацыйнага і маральнага характару
служыць сумесная праца па справе "Лаўтсі супраць Італіі", у якой Расія выступіла ў
якасці трэцяга боку ў падтрымку італьянскага пазову. У сваю чаргу Ватыкан аказвае
самую актыўную знешнепалітычную падтрымку Італіі. У сувязі з гэтым бакі абмяркуюць
сітуацыю ў святле прынятага напярэдадні Вялікай палатай Еўрапейскага суда па правах
чалавека вердыкта па гэтай справе, паведаміў Прыходзька.
Паводле яго інфармацыі,
гаворка на сустрэчы ў Ватыкане пойдзе таксама аб узаемадзеянні паміж адукацыйнымі
ўстановамі, аб супрацоўніцтве па лініі гістарычнай навукі, аб узаемадзеянні ў гуманітарнай
і сацыяльнай сферах, у пытаннях культуры і мастацтва.
Кіраўнікі дзвюх дзяржаў
абмяркуюць, у прыватнасці, мерапрыемствы ў сферы культуры, якія будуць праводзіцца
ў рамках Года расійскай культуры і рускай мовы ў Італіі і Года італьянскай культуры
і італьянскага мовы ў Расіі. Старт гэтым мерапрыемствам дадуць напярэдадні Дзмітрый
Мядзведзеў і прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана.
Ватыкан мае намер прадставіць
для экспазіцыі ў Маскве карціну Караваджо "Палажэнне ў магілу" з калекцыі Ватыканскіх
музеяў, а таксама правесці ў сябе выставу "Фабержэ. Святыя вобразы".