2011-02-15 14:29:43

Дэкларацыя “Dignitatis humanae”. “ІІ Ватыканскі Сабор - компас ІІІ тысячагоддзя”. Выпуск 15


RealAudioMP3 Традыцыйна ў аўторкі мы гаворым аб спадчыне Другога Ватыканскага Сабору. Сёння гаворкак пойдзе пра дэкларацыю “Dignitatis humanae”.

З нядаўнага рапарту арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” вынікае, што 70 працэнтаў чалавецтва жыве ў краінах, у якіх рэлігійная свабода абмежавана і пераследаванні па прычыне веры ніколі не спыніліся. Паводле рапарту, у апошнія гады на 100 ахвяраў рэлігійнай неталерантнасці, 75 былі хрысціянамі. Не рэдка, нават у наш час, цаной вызнавання веры ў Хрыста з’яўляецца заключэнне ў турму, падвярганне катаванням ці проста забойства. Часта - як сказаў Бэнэдыкт ХVI ў Лондане - гэта значыць адчуваць сябе як тыя, што нічога не значаць, якіх высмейваюць або робяць пародыі.

У гэтай сітуацыі, варта перачытаць дэкларацыю Сабору аб свабодзе веравызнання, у якой гаворыцца: “што чалавечая асоба мае права на рэлігійную свабоду” (2). Затым Сабор адзначае: “Права чалавечай асобы на рэлігійную свабоду ў грамадскім правапарадку павінна прызнавацца такім чынам, каб яно стала грамадзянскім правам”. На жаль, не ўсе палітыкі гатовыя садзейнічаць рэальнай рэлігійнай свабодзе, а не толькі дэкларатыўнай (2).

Рэлігійная свабода павінна разглядацца дваяк: як “свабода ад” і “свабода да” Сапраўды, Другі Ватыканскі Сабор адзначае, што “у рэлігійных справах ніхто не быў змушаны дзейнічаць насуперак свайму сумленню, прыватна ці публічна, паасобку ці разам з іншымі... дзейнічаць згодна з пазнанай праўдай” (2). Рэлігійная свабода не можа быць абмежавана толькі да асабістага жыцця, таму, што “сама сацыяльная прырода чалавека патрабуе, каб ён знешне праяўляў свае ўнутраныя рэлігійныя акты… каб вызнаваў сваю рэлігію ў супольнасці” (3).

У сваім сацыяльным вымярэнні, рэлігійная свабода азначае, між іншым, права вывучаць і публічна вызнаваць сваю веру; прызначаць святароў; мець зносіны з органамі ўлады і рэлігійнымі супольнасцямі, якія жывуць у іншых краінах; будаваць рэлігійныя ўстановы. Сёння Касцёл павінен даць адказ на многія сітуацыі, у якіх гэтыя правы парушаюцца.







All the contents on this site are copyrighted ©.