2011-02-15 13:05:48

Брытанскі міністр прапануе не ўжываць слова "хрысціяне" у рэзалюцыі Еўрапарламента


RealAudioMP3 Вялікабрытанскі міністр па еўрапейскіх пытаннях Дэвід Лідзінгтан выступіў супраць выкарыстання слова "хрысціяне" ў рэзалюцыі Еўрапарламента, якая датычыць пераследу хрысціянаў – ваведамляе “Інтэрфакс”.

"Гэта сумны дзень для нашай краіны, калі міністр ад кансерватараў Дэвід Лідзінгтан выступае супраць якіх-небудзь згадак аб хрысціянах у тэксце міжнароднай рэзалюцыі, якая заклікае абараняць і падтрымліваць хрысьціянскія меншасць, якая пераследуецца і нішчыцца", - піша каталіцкая газета "The Tablet".

Аўтары паведамлення заклікаюць сваіх чытачоў напісаць Лідзінгтану і запатрабаваць у яго тлумачэнняў па дадзеным пытанні.

Рэзалюцыя "Аб становішчы хрысціянаў у святле абароны свабоды рэлігіі", якая асуджае забойствы і дыскрымінацыю хрысціянаў у розных краінах, была прынятая 20 студзеня. Дадзеныя, заключаныя ў ёй, сведчаць аб тым, што хрысціяне падвяргаюцца самым жорсткім ганенням у Егіпце, Нігерыі, Пакістане, Іране, Іраку, на Філіпінах.

Рэзалюцыя, адрасаваная ўрадам і парламентам гэтых краін, была прынята большасцю галасоў. За яе прагаласавалі прадстаўнікі ўсіх палітычных партый, прысутных у Еўрапейскім парламенце.







All the contents on this site are copyrighted ©.