2011-02-14 13:26:05

Рым: чэшскія біскупы рыхтуюцца да кірыла-мятодаўскага юбілею


RealAudioMP3 14 лютага св. Імшой каля гроба св. Кірыла ў рымскай базыліцы св. Клімента, чэшскія біскупы распачнуць падрыхтоўку да святкавання юбілею прыбыцця св. Кірыла і св. Мятода ў Вялікамараўскую дзяржаву.

На набажэнстве будуць прысутнічаць таксама прадстаўнікі чэшскіх уладаў. Акрамя таго, гатоўнасць да супрацоўніцтва з Касцёлам у Чэшскай Рэспубліцы ў падрыхтоўцы да кірыла-мятодаўскага юбілею выразіла чэшская Акадэмія навук. Яе прэзідэнт Іржы Драгос, падчас сустрэчы з арцыбіскупам Пражскім Дамінікам Дукам, паабяцаў падтрымаць Касцёл у навуковых даследваннях і правядзенні канферэнцый, якія будуць праходзіць на працягу 2011-2013 гг. з нагоды юбілею.

Разам з даследваннем біяграфій гэтых патронаў Еўропы, будуць закрануты пытанні ўплыву іх місіі на гісторыю, літаратуру і мастацтва краіны.

Падрыхтоўка да святкаванняў носіць таксама экуменічны аспект: жаданне супрацоўніцтва выказаў арцыбіскуп Міхалоўскі і Кошыцкі Юрай з Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.