2011-02-14 14:05:12

Публічны кансісторый па кананізацыі благаслаўлёных


RealAudioMP3 У наступны панядзелак, 21 лютага, адбудзецца публічны кансісторый па кананізацыі благаслаўлёных. Падчас яго будуць разгледжаны справы некалькіх кандыдатаў да кананізыцыі. Сярод іх: Гвіда Марыя Канфорці, заснавальнік місіянерскай супольнасці св. Францішка Ксаверыя, кс. Луіджы Гуанэлла, заснавальнік Кангрэгацыі слугаў любові і Інстытута дачок Святой Марыі ад Божага Провіду, а таксама Баніфацыя Радрыгес дэ Кастра, заснавальніца Кангрэгацыі служабніц св. Юзэфа.

Благаслаўлёны Гвіда Марыя Канфорці, нарадзіўся ў Казарола дэ Равадэзэ 30 мая 1865 г. У 30-гадовым узросце заснаваў кангрэнацыю св. Францішка Ксаверыя для місій. Заставаўся яе прэфектам да самай смерці ў 1931 г. У 1902 г. папа Леў ХІІІ прызначыў яго арцыбіскупам Равэнны.

Благаслаўлёны Луіджы Гуанэлла нарадзіўся ў Францыска дэ Кампадальчына 19 снежня 1942 г. Быў знаёмы са св. Янам Боска і асабіста сябраваў з папам Піям Х. Праз заснаванне двух манаскіх кангрэгацый прысвяціў сваё жыццё клопату аб бедных і людзях з асаблівасцямі псіхічнага развіцця, аб старых, дзецях і моладзі.

Благаслаўлёная Баніфацыя Радрыгез дэ Кастра нарадзілася ў Саламанцы ў 1937 г. Працавала рабочай. Убачыўшы цяжкія ўмовы працы жанчын свайго часу, заснавала кангрэгацыю, мэтай якой была падтрымка рабочых жанчын. За гэта была пераследвана і вымушана пакінуць Саламанку.

Асобы новых святых падчас кансісторыя прадставіць Бэнэдыкту XVI кардынал Анджэла Амато, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.