Беларуская Праваслаўная Царква гатова падтрымаць увядзенне мараторыя на смяротнае
пакаранне
Праваслаўная Царква
гатова падтрымаць увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі - лічыць протаіерэй
Сергій Лепін. “Асновы сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы” ўтрымоўваюць
досыць выразны заклік да дыялогу адносна адмены смяротнага пакарання, - сказаў святар,
які з’яўляецца кандыдатам багаслоўя, дацэнтам Мінскай духоўнай акадэміі.
Аднак,
падобная адмова на яго думку павінна разглядацца сумесна з іншымі ініцыятывамі ў грамадстве,
напрыклад, рэформамі ў турмах. “І толькі правёўшы рэформы, мы зможам спадзявацца на
тое, што адмена смяротнага пакарання прывядзе да пазітыўнага выніку ў грамадстве.
Важна не толькі захаваць жыццё людзей, якія прысуджаныя да смяротнага пакарання, але
важна яшчэ захаваць жыцці нявінных законапаслухмяных грамадзян” - адначыў протаіерэй
Сергій.
Аб гэтым праваслаўны святар заявіў на круглым стале, які праходзіў
у рэдакцыі газеты “СБ - Беларусь сегодня”, на тэму “Смяротнае пакаранне: за і супраць”.