2011-02-12 12:45:03

“Octava Dies”. 80 гадоў у эфіры


RealAudioMP3 Штотыднёвая рубрыка “Octava Dies” Генаральнага дырэктара Ватыканскага радыё ксяндза Фэдэрыка Ламбардзі сёння прысвечана 80-годдзю Ватыканскага радыё. “Мае вынаходніцтвы служаць збаўленню чалавецтва, а не яго знішчэнню”. Гэтыя словы Гульельма Марконі, вялікага навукоўца і вынаходніка радыё, сталі ягоным дэвізам.

Той факт, што праз радыё можна збавіць многія чалавечыя жыцці, якія трапілі у бездань вялікіх хваляў, быў адной з першых чалавечых заслугаў, якія былі прызнаныя і якімі я па-сапраўднаму ганаруся.

80 гадоў таму папа Пій ХІ прадстаўляў Ватыканскае радыё, якое з’явілася дзякуючы вынаходніцтву таго самага Марконі, як прыладу даступную для выкарыстання ў місіі Касцёла. Напэўна не многія з вынаходніцтваў Марконі можна было рэалізаваць на практыцы настолькі згодна з яго ідэаламі.

Распаўсюджваць радыёпасланні Папаў аб міры ў свет, які так драматычна пакутаваў ад вайны, або стаяў на яе парозе, як у часы Пія ХІ, Пія ХІІ і Яна ХХІІІ. Распаўсюджваць сотні пасланняў да сем’яў палонных або тых хто згубіўся ў віхрах вайны. Падтрымліваць народы і Касцёлы, якія пакутавалі ад таталітарных рэжымаў у розных частках свету. Узмацняць словамі надзеі цэлыя кантыненты. Распавядаць аб духоўных каштоўнасцях, аб актуальнасці Евангелля, аб неабходнасці справядлівасці і міру, дыялогу паміж хрысціянамі, паміж культурамі, рэлігіямі, народамі.

Ці гэта не самая прыгожая місія, аб якой мог марыць Марконі для свайго вынаходніцтва? Мы павінны працягваць выкарыстоўваць найноўшую тэхніку для гэтых мэтаў. Ці мы робім гэта дастаткова? Вынаходніцтвы чалавечага генія выкарыстоўваюцца для збаўлення чалавецтва ці для зішчэння яго?







All the contents on this site are copyrighted ©.