2011-02-12 13:40:30

Прэзідэнт РФ не верыць у крах мультыкультуры


Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што для Расіі непрымальны тэзіс аб няўдачы суіснавання розных культур. "Нам нельга даць сябе справакаваць на развагі з нагоды краху мультыкультуры", - заявіў ён 11 лютага. Мядзведзеў адзначыў, што зараз у Еўропе на тэму краху мультыкультуралізму разважаюць шмат. "Калі казаць пра крах мультыкультуры, то можна знішчыць традыцыі, а гэта небяспечная рэч, і ў еўрапейскіх дзяржавах гэта таксама павінны разумець", - сказаў ён.

Выступаючы ў той жа дзень на пасяджэнні прэзідыума Дзяржсавета па пытаннях умацавання міжнацыянальных згоды ў Расійскай Федэрацыі, кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што для Расіі тэзіс аб развіцці розных культур адной краіны ў рэчышчы традыцый вядучага этнасу быў бы "вельмі істотным спрашчэннем, нягледзячы на каласальную ролю, якую мае руская культура ".

Нагадаем, што 16–17 лютага 2011 г. Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў наведае Італію з афіцыйным візітам. Па завяршэнні візіту расійскі лідэр пабывае ў Ватыкане, дзе яму ўдзеліць аўдыенцыю Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.