2011-02-11 15:49:10

У свеце павялічваецца колькасць святароў


RealAudioMP3 “У свеце павялічваецца колькасць святароў і памяншаецца колькасць тых хто пакідае святарства. Аб гэтым кажуць дадзеныя статыстычных даследванняў якія праз некалькі дзён будуць апублікаваныя у статыстычным даведніку Каталіцкага Касцёла за 2009 г.”, паведамляе ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano”.

Гэты статыстычны даведнік, падрыхтаваны да друку Цэнтрам статыстыкі Касцёла і ватыканскім выдавецтвам. У ім будзе змяшчацца колькасная інфармацыя аб Каталіцкім Касцёле, у адрозненне ад Штогадовага Папскага даведніка, у якім у большасці падаецца інфармацыя аб установах, асобах і іх біяграфях.

Некаторыя даддзеныя за 2009 г. даюць магчымасць параўнаць стан Касцёла са станам на 1999 г., менавіта тады праводзілася апошняе агульнае статыстычнае даследванне.

У выніку даследвання бачна, што агульная колькасць святароў у свеце раўна 410 593, з якіх 275 542 з’яўляюцца дыяцэзіяльнымі святарамі і 135 997 законнікамі. У 1999 г. агульная колькасць святароў была на 1,4% меней, паведамляе “L’Osservatore Romano”.







All the contents on this site are copyrighted ©.