2011-02-11 15:49:27

Прызначаны новы генеральны настаяцель марыянаў


RealAudioMP3 Закон ксяндзоў марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі мае новага генеральнага настаяцеля. Згодна з рашэннем капітулы, пасяджэнне якой адбывалася ў Рыме, ім быў прызначаны кс. Анджэй Пакула МІС з польскай правінцыі супольнасці.

Ксёндз Пакула мае 46 год. Уступіў у закон у 1984 г., а святарскае пасвячэнне атрымаў у 1991 г. Яго папярэднікам з’яўляўся кс. Ян Мікалай Ракоша МІС.

Новая законная сям’я — ксяндзоў марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — была створана ў другой палове ХVII ст. Яе заснавальнікам стаў Слуга Божы айцец Станіслаў Папчынскі. Ён удала спалучаў місію заснавальніка закона з душпастырскім служэннем.

На сённяшні дзень супольнасць марыянаў налічвае 600 членаў. Святары працуюць у 18 краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі (Мінску, Барысаве, Жодзіне, Друі, Оршы, Росіцы).







All the contents on this site are copyrighted ©.