2011-02-11 15:34:07

Абвешчаны план падарожжа Бэнэдыкта XVI у Аквілею і Венецыю


RealAudioMP3 З 7 - 8 мая адбудзецца падарожжа Пантыфіка на поўнач Італіі, ў Аквілу і Венецыю. Падарожжа пройдзе пад дэвізам “Умацуй нашу веру”, аб гэтым сказаў сёння журналістам патрыярх Венецыі кардынал Анджэло Скола.

Іерарх распавёў, што нагодай для падарожжа стала падрыхтоўка да ІІ мясцовага касцёльнага спаткання паўночнай Італіі, якое адбудзецца ў красавіку наступнага года, а таксама адкрыццё адноўленнай бібліятэцы “Марцыянум” у Венецыі.

План падарожжа Бэнэдыкта XVI уключае спатканне з мясцовым духавенствам, св.Імшу на плошчы св.Юліяна дэ Мэстрэ каля Венецыі і супольную з вернікамі малітву “Анёл Панскі”. Акрамя таго папа прыме удзел у двух спатканнях: першае пройдзе ў базыліцы св.Марка з прадстаўнікамі мясцовай каталіцкай супольнасці, а другое, з дзеячамі культуры, мастацтва і эканомікі. Падчас другога спаткання Пантыфік паблагаславіць адкрыццё нядаўна адрамантаванай венецыянскай бібліятэкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.