2011-02-10 13:46:54

Юбілей Ватыканскага радыё


RealAudioMP3 12 лютага 2011 г. спаўняецца 80 год Ватыканскаму радыё. Радыёстанцыя была заснавана адным з вынаходцаў радыё італьянцам Гульельмо Марконі. Яе ўрачыстае адкрыццё, якое здзейсніў папа Пій ХІ, адбылося 12 лютага 1931 года.

Ватыканскае радыё паўстала дзякуючы інтуіцыі Пія XI. Аб гэтым нагадвае ў сённяшнім італьянскім выданні "La Repubblica" дачка вынаходніка радыё Гульельма Марконі. Марыя Марконі гаворыць, што Пій XI быў чалавекам навукі, звязаным з яе бацькам глыбокімі вузамі сяброўства.

"Папа быў папярэднікам сучасных навуковых даследаванняў, у якіх ён бачыў дар ад Бога, які кожны адукаваны чалавек павінен ахвяраваць у распараджэнне чалавецтва", - сказала Марыя Марконі.

Па просьбе Пія XI на стварэння ватыканскай радыёстанцыі Марконі пагадзіўся не толькі як чалавек навукі, але і як веруючы"- падкрэсліла дачка італьянскага вынаходніка.

Сёння праграмы Ватыканскага радыё перадаюцца на 47 мовах свету. У 1950 г. была заснавана і наша беларуская рэдакцыя, якая ў мінулым годдзе адзначала 60-ю гадавіну свайго існавання. Праграмы Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё можна слухаць на кароткіх і сярэдніх хвалях штодзённа ў 20.00 гадзін па беларускім часе. На нашай старонцы www.vatican.by можна знайсці дакладную і поўную інфармацыю аб дзейнасці Папы і Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.