2011-02-10 15:32:10

Зварот нямецкіх Цэркваў да турэцкіх уладаў


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Германіі разам з Радай Евангельскай Царквы краіны скіравалі заяву адносна становішча сіра-праваслаўнай Царквы ў Турцыі. Іерархі папрасілі “вырашэння праблемы згодна са стандартамі прававой дзяржавы”. У дакуменце сцвярджаецца, што прадстаўнікі Цэркваў Германіі “назіраюць з глыбокай заклапочанасцю” за сітуацыяй хрысціянскай супольнасці ў Турцыі. “Нас спалохала нядаўняе рашэнне Вярхоўнага суда Анкары адносна кляштару “Мор Габрыель”, якім суд адмяніў папярэднюю пастанову і “перадаў дзяржаве большую частку зямлі, што належала кляштару” - пішуць іерархі.

Рашэнне суда можа мець таксама “пакаральныя наступствы” для арцыбіскупа Мор Тімотэоса Самуэля Актаса і прэзідэнта кляшторнага фонду Кур’якаса Эргюна, якіх несправядліва абвінавацілі ў прысваенні дзяржаўнай зямлі.

Нямецкія іерархі чакаюць з боку турэцкага ўраду рашэння, якое адпавядае прававым нормам краін-кандыдатаў, жадаючых уступіць у Еўрапейскі Саюз і просяць федэральны ўрад Германіі аднавіць намаганні, каб рэлігійная свабода ў Турцыі была гарантавана хрысціянам, а асновы іх існавання не
знішчаліся дзяржавай.







All the contents on this site are copyrighted ©.