2011-02-10 13:03:43

Бэнэдыкта ХVI здзейсніў новыя прызначэнні


RealAudioMP3 10 лютага Святы Айцец здзейсніў некалькі новых прызначэнняў. Згодна з канонам 126 § 2, Пантыфік прыняў адстаўку кардынала Любаміра Гузара з пасады Вярхоўнага Арцыбіскупа Кіева-Галіцкага.

Папа прызначыў Адміністратарам арцыбіскупства Кіева-Галіцкага Яго Эксцэленцыю Ігара Возняка, арцыбіскупа Львова, і зрабіў яго адказным за скліканне Сіноду Біскупаў Грэка-каталіцкай Царквы Украіны для абрання новага Вярхоўнага Арцыбіскупа.

Бэнэдыкта ХVI здзейсніў сёння яшчэ адно прызначэнне. Апостальскім Нунцыем у Славеніі і Апостальскім Дэлегатам у Косава стаў арцыбіскуп Юліюш Януш, які дагэтуль быў дыпламатычным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы ў Венгрыі.

У паведамленні Дзяржсакратарыяту гаворыцца, што прызначэнне Апостальскага Дэлегата ў Косава з’яўляецца адной з формаў арганізацыі там структур Каталіцкага Касцёла. Місія Апостальскага Дэлегата не мае дыпламатычнага характару але адказвае вымаганням адэкватнага забеспячэння пастырскіх патрэбаў католікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.