2011-02-09 16:27:14

Ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі: не будзе споведзі праз смартфоны


RealAudioMP3 “Не будзе споведзі праз смартфона, значыць праз мабільны тэлефон , хоць элекронныя прылады, якія мы сёння маем, могуць дапамагчы ў падрыхтоўцы да добрай споведзі”. Так дырэктар Ватыканскага прэсавага бюро ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі адказаў на пытанні журналістаў на гэтую тэму і на тое аб чым пісалі некаторыя італьянскія газеты, што сакрамант пакаяння можна атрымаць праз тэлефон.

Ён нагадаў, “што сакрамэнт пакаяння патрабуе асабістага дыялогу паміж тым, хто каецца і спаведнікам і даравання грахоў спаведнікам”. “Гэтага не можа замяніць ніякая іншая мадэрная тэхніка”- сказаў ксёндз Ламбардзі. “ Мы не можам гаварыць ні ў які спосаб аб споведзі праз тэлефон”,- заявіў ён.

Адначасова прадстаўнік прэс-службы Ватыкана не выключыў, што гэтыя сучасныя прылады могуць мець ў падрыхтоўцы да споведзі такую самую ролю, якую калісці мелі тэксты, якія дапамагалі зрабіць рахунак сумлення. “У дадзеным выпадку мы маем справу з лічбавым падручнікам, які быў бы карысным многім, ведаючы, што ён не заменіць сакрамэнту. Натуральна не можа закончыцца на бізнесе, які нажываецца на так істотнай рэлігійнай і духоўнай рэчаіснасці, якой з’яўляецца сакрамані пакаяння”,- сказаў ксёндз Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.