2011-02-09 10:07:59

Кардынал Уэлле: Біблія фармавала душу Еўропы


RealAudioMP3 У Мадрыце працягваецца кангрэс на тэму:”Святое Пісанне ў Касцёле”, які зарганізавала Канферэнцыя біскупаў Іспаніі. У ім прыймае ўдзел больш за 800 чалавек.

Уступны даклад сказаў кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў. У сваім выступе ён падкрэсліў, што “Біблія фармавала душу Еўропы, яе гісторыю і штодзённае жыццё”. Зерне Святога Пісання прынікла глыбока не толькі ў хрысціянскія ўстановы, але таксама ў мастацтва, літаратуру і еўрапейскую навуку”.

“Аднак у апошнія дзесяцігоддзі глыбокі крызіс скалынае асновы еўрапейскай культуры. Дзяржава імкнецца навязаць свае законы і адсунуць на другі план хрысціянскія карані Еўропы. Здаецца, што ў імя лаіцызму, Біблія павінна быць зрэлятывізавана, каб знікнуць у рэлігійным плюралізме”- сказаў прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў.

Мэтай Кангрэсу з’яўляецца прадстаўленне афіцыйнай версіі Святога Пісання на іспанскай мове, падкрэсленне важнасці Бібліі ў жыцці Касцёла і спалучэнне Святога Пісання з пастырскай дзейнасцю. У працах Кангрэсу прыймаюць удзел многія біскупы, прафесары з многіх універсітэтаў, законныя і свецкія асобы.








All the contents on this site are copyrighted ©.