2011-02-09 10:47:25

ЗША: не ірландцы але лацінаамерыканцы галоўнай сілай амерыканскага каталіцызму


RealAudioMP3 “Сярод практыкуючых католікаў ЗША слабеюць амерыканцы ірландскага паходжання”- паведамляе партал “Irish Central”, спасылаючыся на даследаванні Дэвіда Камбэлля. Па ягоных словах 60 працэнтаў амерыканскіх католікаў да 30 году жыцця, якія рэгулярна ходзяць у Касцёл, гэта лацінаамерыканцы. Няма нічога надзвычайнага ў гэтым,- сцвярджае Камбэль,- таму што католікі на працягу стагоддзяў заўсёды адзначаліся пазітыўным стаўленнем да імігрантаў. З другога боку навізна ў тым, што сілай амерыканскага каталіцызму ужо не з’яўляюцца палякі, літоўцы, італьянцы ці ірландцы.

Камбэль прызнаў, што выхадцы з Лацінскай Амерыкі ў Каталіцкім Касцёле ЗША з’явіліся “раптам” і “гвалтоўна”, цалкам змяніўшы рэлігійны краявід Амерыкі. Ён таксама адзначыў, што колькасць католікаў з Лацінскай Амерыкі пастаянна расце.








All the contents on this site are copyrighted ©.