“L'Osservatore Romano” аб новых формах евангелізацыі
"L'Osservatore Romano"
працягвае серыю публікацый аб дакуменце Бэнэдыкта XVI пад назвай "Ubicumque Semper",
якім здзейснілася ўтварэнне Папскай рады па новай евангелізацыі. У артыкуле адзначаецца,
што "доўгі час адной з задач, якія стаяць перад Касцёлам, з'яўляецца пытанне аб стварэнні
новых формаў евангелізацыі".
Так было пасля крызісу, які выклікалі ў Касцёле
Рэфармацыя і Французская рэвалюцыя. "Мы павінны прызнаць, што ў складаным і драматычным
шмат у чым мінулым стагоддзі, шматлікія спробы абнаўлення каталіцызму аказаліся памылковымі
і не далі станоўчых вынікаў: напрыклад, некаторыя формы тэалогіі вызвалення або набліжэнне
да вопыту мультырэлігійнасці коштам адсоўвання на другі план хрысціянскай ісціны",
- гаворыцца ў артыкуле.
Па словах аўтараў артыкула "сёння мы стаім на шляху
яшчэ менш выразным, перад задачай, якую надмерная колькасць крытыкі робіць вельмі
цяжкай". "Гэта праўда, таксама, што па прашэсці дзесяцігоддзяў мы знаходзімся ў моманце
адкрытасці на слуханне Евангелля. Вялікія утопіі, якімі спрабавалі замяніць рэлігію
на Захадзе аказаліся небяспечнымі ілюзіямі: пасля краху камунізму мы назіраем сёння
мадэль жыцця, сканцэнтраванага на рэалізацыі асобы, крах сексуальнай рэвалюцыі, якая
павінна была гарантаваць усім шчасце, між тым, прынесла адзіноту і боль. Таму існуе
цалкам рэальная магчымасць, што мы будзем пачутыя", - піша “L'Osservatore Romano”,
прыводзячы прыклады крызісу ў многіх галінах, ад адукацыі да аховы здароўя. На думку
аўтараў, яны даюць магчымасць для евангелізацыі і трэба навучыцца іх выкарыстаць.